Бусел у Століне разбіў фару аўтамабіля і дачакаўся ДАІ (фота)
Кур'ёзнае ДТЗ адбылося 4 жніўня ў Століне, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС.
На вуліцы Савецкай бусел гуляў па траве ўздоўж праезнай часткі. Калі міма праязджаў аўтамабіль "Прыёра", птушка вырашыла ўзляцець і ўрэзалася ў машыну. Пры гэтым была разбітая фара аўто.
Бусел пры ДТЗ не пацярпеў і нават заставаўся на месцы, пакуль не прыехаў экіпаж ДАІ складаць пратакол. "І як толькі інспектары скончылі з фармальнасцямі, бусел пакінуў месца здарэння і паляцеў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.
ДТЗ з буслом у Століне / МУС
ДТЗ з буслом у Століне / МУС
ДТЗ з буслом у Століне / МУС