Буйная аўтааварыя ў Мінску забрала жыцці 4 чалавек
Месца аварыі на МКАД / t.me/skgovby
У Мінску на МКАД трапіў у аварыю і згарэў аўтамабіль Citroën, загінулі яго кіроўца і трое пасажыраў, паведамляе Следчы камітэт.
Па папярэдніх дадзеных, каля 14:30 у нядзелю на 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД сутыкнуліся седлавы цягач MAN, аўтамабілі Mercedes, Honda і Citroën.
У выніку ўдару Citroën загарэўся. Кіроўца і трое пасажыраў аўтамабіля атрымалі траўмы, ад якіх памерлі на месцы здарэння. Асобы загінуўшых высвятляюцца.
Следчыя працягваюць працаваць на месцы аварыі. Усіх відавочцаў ДТЗ просяць патэлефанаваць па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.
Як паведамляла раней Еўрарадыё, з-за гэтай аварыі ў Мінску быў зменены рух грамадскага транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.