Былы камандзір палка Каліноўскага стварае грамадскі рух

Дзяніс "Кіт" Прохараў

Дзяніс "Кіт" Прохараў / t.me/belwarriors/

Былы камандзір палка Каліноўскага Дзяніс "Кіт" Прохараў стварае грамадскі рух. Ён атрымаў назву "Каліноўцы".

З гэтай нагоды 24 ліпеня ў Кіеве пройдзе брыфінг. Акрамя Прохарава, у ім прымуць удзел Вадзім Кабанчук, Дзмітрый Шчыгельскі і Ігар Турцэвіч.

Пра тое, што "Кіт" пакінуў пасаду камандзіра палка Каліноўскага, стала вядома ў сярэдзіне ліпеня. Выканаўцам абавязкаў камандзіра прызначаны Павел "Дзядзька" Шурмей, беларускі спартсмен, які ваюе ва Украіне трэці год, мае раненне. Напярэдадні ГУР Мінабароны Украіны апублікавала гутарку з ім, у якой ён заявіў пра правядзенне рэформаў у падраздзяленні. Пры гэтым у сацсетках палка днямі з'явілася паведамленне, што не ўсе каліноўцы згодныя са зменамі і з прызначэннем Шурмея.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі