Былы міністр фінансаў Беларусі працаўладкаваўся ў Маскве

Былы міністр фінансаў Беларусі працаўладкаваўся ў Маскве

Былы міністр фінансаў Беларусі працаўладкаваўся ў Маскве. Уладзімір Амарын нядаўна стаў намеснікам дзяржсакратара саюзнай дзяржавы РБ і РФ Рыгора Рапоты, членам яе пастаяннага камітэта. Інфармацыя пра гэта з'явілася на інфармацыйна-аналітычным партале soyuz.by. Дарэчы, сярод супрацоўнікаў структур саюзнай дзяржавы ёсць і іншыя беларускія міністры. Экс-міністр спорту Яўген Ворсін цяпер памочнік Рапоты, былы міністр культуры Уладзімір Мацвяйчук працуе ў расійскай сталіцы кіраўніком сакратарыяту старшыні вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Уладзіміру Амарыну 58 гадоў, ён — ураджэнец Мінска. У фінансавай сістэме нашай краіны працаваў з пачатку 1980-х. Міністрам фінансаў стаў у лістападзе 2014 года. У адстаўку пайшоў у канцы лета 2018-га, пасля таго, як быў прызначаны новы прэм'ер Сяргей Румас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі