Былы прадзюсер Майкла Джэксана напісаў песню для беларускай спявачкі ПУЛІ

Беларуская спявачка ПУЛЯ (Алена Валошына) падпісала кантракт з амерыканскай гуказапісвальнай студыяй Hit Factory, з якой у свой час супрацоўнічалі Пласіда Дамінга, Майкл Джэксан, Мадона, Элтан Джон, The Eagles. На днях спявачка вылятае ў Маямі для запісу двух першых сінглаў. Адну з кампазіцый для Алены напісаў былы прадзюсер Майкла Джэксана Брус Ловэ, інфармуе БЕЛТА.

Акрамя таго, для амерыканскага рынка сцэнічны псеўданім Пулі магчыма перакладуць на англійскую і ён будзе гучаць як The Bullet.

Прэзентацыя новага праекту запланаваная на 25 жніўня, а восенню спявачка плануе выступіць у Нью-Ёрку, Лос-Анжэлесе і Маямі.

Прапанова аб запісе англамоўных песень паступіла пасля перамогі беларускай спявачкі на музычным тэлевізійным конкурсе Atlantic Breeze-2009 у горадзе Маямі.

Фота: pulia.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі