Былы ўдзельнік Gurzuf Ягор Забелаў прэзентуе ў Мінску новы праект

Культавы польскі мульціінструменталіст Уладзімір “Кінёр” Кінёрскі (Wlodimerz Keniorski) ды авангардны беларускі баяніст Ягор Забелаў аб’ядналіся ў дуэт, музыку для якога пішуць разам. Новы стыль атрымаў назву “флэп-арт”, а аснову творчасці дуэта складае жывая музыка з электроннымі дадаткамі. Кінёр — аматар імправізацыі, кожны выступ ён ператварае ў паўнавартасны перфоманс.

“Я і сам не ведаю, чаго ад яго чакаць! — дзеліцца ўражаннямі пра новага калегу Ягор Забелаў. — У мяне дрыжаць каленкі, калі я пачынаю думаць пра наш мінскі канцэрт! У гэтым праекце я адыходжу ад сваёй стылістыкі крыху ў бок, вядуся на прапановы. Гэтая музыка менш эксперыментальная, але больш танцавальная, у ёй шмат імправізацыі. А ў сваёй творчасці я стараюся прытрымлівацца акрэсленых форм, таму мне цікава паспрабаваць нешта іншае”.

Уладзімір Кінёрскі паспеў паспрабаваць сябе ў розных жанрах. Граў этна-музыку, джаз, а цяпер зацікавіўся электронікай. Дуэт ужо даў некалькі паспяховых канцэртаў у Польшчы, а падчас фестывалю “Можно!” 11-га траўня праект будзе ўпершыню прэзентаваны ў мінскім клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі