Былы загадчык аддзела "замініраваў" райвыканкам
Учора, а палове трэцяй дня ў Сенненскі райвыканкам патэлефанаваў невядомы і сказаў, што установа замініравана. Супрацоўнікаў выканкама тэрмінова вывелі з будынка. Сапёры, якіх давялося выклікаць з Віцебску, да вечара шукалі выбуховае прыстасаванне, але нічога не знайшлі.
Затое міліцыя знайшла таго, хто вырашыў папужаць мясцовыя ўлады. Як высветлілася, пажартаваў былы загадчык аддзела па справах моладзі таго ж райвыканкама.
Некалькі гадоў таму яго пазбавілі пасады, па чутках, за п'янку. Мужчына пайшоў простым выкладчыкам у сельскую школу, але там яму не спадабалася.
Мабыць, да гэтага часу ён адчуваў крыўду на выканкам і вырашыў адпомсціць. Па факце распачата крымінальная справа.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск