Цапкала асудзіў затрыманне Ціханоўскага: у беларусаў мусіць быць выбар

Валерый Цапкала / Еўрарадыё
Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Валерый Цапкала па дарозе на сустрэчу са сваімі прыхільнікамі ў Гомелі прыпыніўся на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. Разам з жонкай прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост паставіў подпісы за вылучэнне Ціханоўскай у прэзідэнты і пагутарыў з людзьмі, якія ў гэты час стаялі навокал.

Цапкала асудзіў ўчорашняе затрыманне Сяргея Ціханоўскага: "Беларускі народ павінен мець магчымасць выбіраць. І калі яго пазбаўляюць гэтага права — гэта няправільна!"

Таксама Цапкала, які ўваходзіў на выбарах 1994 году ў каманду Лукашэнкі, працягвае крытыкаваць дзеючага кіраўніка Беларусі: "Як можна ведаць жыццё, калі глядзіш на яго з акна браніраванага аўтамабіля ў суправаджэнні эксорта і лётаеш на сваім самалёце? Ты не ведаеш іх праблемы, ты не ведаеш, чым жывуць людзі. Ты даўно ўжо пра гэта забыўся".

На думку палітыка, прэзідэнт павінен знаходзіцца ва ўладзе максімум два тэрміны: "Адбыў — і ідзі адпачывай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі