Цапкала — пра Бабарыку: ён нікога не забіў
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы кіраўнік беларускага Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала асуджае затрыманне Віктара Бабарыкі. Яшчэ аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты і яго сына затрымалі напярэдадні, яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Да вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкаў заклікае Еўрасаюз.
"Калі ў праваахоўных органаў ёсць пытанне да чалавека ў падатковай або фінансавай сферы, то трэба старанна прааналізаваць сітуацыю, — піша Цапкала ў Twitter. — Віктар Дзмітрыевіч нікуды не ўцячэ, ён не ўяўляе пагрозу для грамадства, ён нікога не забіў".
Если у правоохранительных органов есть вопрос к человеку в налоговой или финансовой сфере, то нужно тщательно проанализировать ситуацию.
— Валерий Цепкало (@ValeryTsepkalo) June 19, 2020
Виктор Дмитриевич никуда не убежит, он не представляет угрозу для общества, он никого не убил.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.