Цэны на рыбу павысілі па таемным загадзе?
Як даведалася Еўрарадыё, у Беларусі рыбу сёлета не закуплялі. Усё, што прадаецца, было завезена да дэвальвацыі. Але, тым не менш, кошты на яе павысілі. Да таго ж імпарт рыбы манапалізаваны дзяржавай, а за павышэнне коштаў на рынках штрафавалі прадпрымальнікаў. Дык хто павысіў кошты?
За апошні месяц кошты на рыбу падвысіліся на 20%. Імпарцёры кажуць, што дзейнічалі паводле закона, і спасылаюцца на невядомы ліст.
Сёння за 300 грамаў сёмгі ў сталічным універсаме вам давядзецца аддаць ажно 19 тысяч рублёў. Яшчэ нядаўна яна прадавалася па 16 тысячаў…
"Чаму ў вас настолькі падаражэла рыба?" - пацікавілася Еўрарадыё ў супрацоўніцы крамы
Супрацоўніца: “Паднялі ж цэны, на 20%. У нас жа надбаўка канкрэтная, мы не можам яе перавысіць. Гэта пастаўшчык падымае цану”
Звярнуліся мы з такім самым пытаннем і да імпарцёраў.
ЕРБ: Чаму ў вас настолькі падаражэла рыба?
“Рыба закупляецца ў валюце”, – патлумачыў Еўрарадыё адзін з галоўных беларускіх пастаўшчыкоў “Віталюр”. Таму, згодна з яго словамі, і цэны пералічылі ў адпаведнасці з новым курсам. Але тут жа самі прызналіся, што сёлета рыбу ў Беларусь не завозілі.
"Віталюр": “Цэны, натуральна, змяніліся, паколькі гэта імпартны тавар. Ён закупляецца ў валюце. Мы цяпер не закупляем, гэта ўсё тое, што было куплена раней. І на сённяшні дзень проста на новы курс усё пералічана”
Атрымоўваецца, што яшчэ летась пастаўшчыкі закупілі рыбу па адным курсе – сёння прадаюць па іншым. Чаму мінулагоднюю рыбу прадаюць па новых цэнах? І ці законная такая спекуляцыя на курсе?
“Усё ў адпаведнасці з інструкцыямі”, – запэўнілі нас на дзяржпрадпрыемстве «Белрыба», якое, дарэчы, падпарадкоўваецца Ўпраўленню справамі прэзідэнта:
"Белрыба": “У нас ёсць дазвол. У эканамістаў ёсць інфармацыйны ліст, ёсць дакумент, там указаная прычына падаражэння”.
Пры гэтым, што за дакумент і якія там прапісаныя прычыны, нам адказаць адмовіліся.
Нагадаем, што нядаўна ўрад абвясціў чарговы конкурс на вызначэнне прадпрыемстваў, якія будуць мець права імпартаваць рыбу. Конкурс ужо адбыўся, але вынікаў пакуль няма. Таму няма і новай рыбы. Ёсць старая, але па новых коштах.
Пра тое, што рыба ў Беларусі засталася толькі мінулагодняя, нам пацвердзілі на прадпрыемстве “Санта Брэмар”:
“Ні ў кога, і ў нас у тым ліку, няма дазволу на ўвоз марожанай рыбы ў Рэспубліку Беларусь. На сёння ўся рыба, што была патанней, яна ўжо ўся прададзеная, а больш мы нічога не завозілі.... Мы сёння ўжо не гандлюем найменнем дваццаццю рыбы. Усе юрыдычныя асобы, якія займаліся ўвозам рыбы ў Рэспубліку Беларусь, на працягу студзеня нічога не завозяць. Таму што конкурс адбыўся, але вынікі конкурса па ўвозу рыбы ў Беларусь пакуль не аб’яўленыя”.
Але нашая суразмоўца прызналася, што калі “Санта Брэмар” атрымае дазвол на імпарт рыбы, то і цэны абавязкова падвысіць:
“Калі мы прывязем тавар у лютым, то, канечне, курс мы будзем браць той, які будзе існаваць на момант фарміравання цаны, і, канечне, цана трошкі паднімецца – бо гэта ж зразумела, што курс у снежні быў адзін, а ў лютым будзе іншы”.
То бок сапраўднае падаражэнне коштаў на рыбу яшчэ наперадзе? І прадпрымальнікі не пры чым.
Колькі каштуе рыба ў Варшаве і ў Мінску (у рублях)
Фота: photo.bymedia.net

Мінск, “Радзівілаўскі” |
Варшава, “Тэска” |
|
Селядцы |
8300/6100 |
7300 |
Сёмга салёная |
55310/52000 |
34000 |
Сёмга марожаная |
29510 |
13370 |
Мінтай |
13490 |
9970 |
Акунь |
20550 |
11300 |
Фарэль марожаная |
33740 |
7300 |
Фота: photo.bymedia.net