Чачэнскі тэлеканал паказаў, як былы мэр Грознага катуе жанчын электрашокерам

Чачэнскі тэлеканал паказаў, як былы мэр Грознага катуе жанчын электрашокерам

Дзяржаўны тэлеканал "Грозны" паказаў, як былы мэр сталіцы Чачні Іслам Кадыраў катуе жанчын электрашокерам. Відэа здымала прэс-служба Кадырава. На ім ёсць і іншыя правапарушэнні: пагрозы людзям і выкарыстанне да іх сілы. Такім чынам чыноўнік спрабаваў атрымаць ад іх "патрэбную інфармацыю". Пасля выхаду тэлесюжэта паліцыя Чачні пачала праверку, інфармуе "Новая газета".

Іслам Кадыраў — траюрадны пляменнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Ён стаў мэрам у 25 гадоў у 2012-м. Пасля працаваў кіраўніком адміністрацыі чачэнскага кіраўніка, ва ўрадзе рэспублікі (быў віцэ-прэм'ерам). Аднак пазней Рамзан Кадыраў яго пазбавіў усіх пасадаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі