Чакаецца падпісанне дакумента лідарамі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі

11-12 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. Для ўдзелу ў ёй прыляцелі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Прыблізна ў 7.30 раніцы 12 лютага тэлежурналістаў запрасілі ў залу, дзе мусіць адбыцца падпісанне дакумента лідарамі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі. Для іншых журналістаў уключаюць трансляцыю на маніторы. У Палацы Незалежнасці ажыўленне. Верагодна, сапраўды, на перамовах удалося ўзгадніць усе спрэчныя пытанні.

Як перадае з Палаца Незалежнасці карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, падпісанне дакумента чакаецца ў бліжэйшую гадзіну. Дакладны час пакуль не называецца.

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі