"Чалавечая душа галадае": за беларускімі школамі замацавалі бацюшак

Ці ўсім прыйдуцца даспадобы гутаркі з бацюшкам? / Еўрарадыё
Ці ўсім прыйдуцца даспадобы гутаркі з бацюшкам? / Еўрарадыё

У Барысаўскім раёне за кожнай школай замацуюць праваслаўнага святара. Гэта не першакрасавіцкі жарт: інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіла начальніца аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама Ірына Буднікава.

“Человеческая душа голодает”: за белорусскими школами закрепили батюшек

— Міністэрствам адукацыі мэтанакіравана заключана праграма супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой, — расказвае Еўрарадыё чыноўніца. — Праваслаўныя святары будуць наведваць школы, замацаваныя за імі, будуць супрацоўнічаць на працягу навучальнага года. Установа адукацыі будзе іх запрашаць на дні духоўнасці, на маральна-выхаваўчыя мерапрыемствы, на факультатывы па духоўна-маральным выхаванні. Гэты кірунак узаемавыгадны для ўсіх, зацікаўленасць ёсць у таго боку і ў гэтага.

Еўрарадыё датэлефанавалася айцу Арцемію Шчарбіцкаму, якога замацавалі за адной са школ. Пытаемся: як будуць выглядаць урокі ад духавенства?

“Человеческая душа голодает”: за белорусскими школами закрепили батюшек

— Звычайна ў нас фармат такі: выкладчыкі запрашаюць нас на якую-небудзь класную гадзіну, мы прыходзім і размаўляем пра актуальныя жыццёвыя пытанні, — адказвае святар. — Можам са школьнікамі абмеркаваць нейкія праблемы, якія ўзнікаюць у грамадстве, і абазначыць хрысціянскае бачанне гэтых праблем. Няма такога, каб як урок — прыйшоў і дакладна па плане ад "А" да "Я". Больш жывая дыскусія. Калі аўдыторыя трапляецца аморфная, тады проста разважаем, стараемся выклікаць на дыялог.

Па словах айца Арцемія, яму прасцей працаваць са старшакласнікамі, прасцей знайсці з імі агульную мову. А якую мэту ставіць святар пры зносінах са школьнікамі?

— Асабіста я заўсёды пераследую адукацыйную мэту. Заахвоціць чалавека разважаць, каб навучэнец быў адукаваным чалавекам не толькі ў плане навучальных прадметаў, а каб ён, так бы мовіць, быў рэлігійна адукаваны. Нас жа розныя канфесіі атачаюць. Больш шматлікая, вядома, гэта Беларуская праваслаўная царква. І таму трэба разбірацца, быць адукаваным у гэтым.

Школа — свецкая ўстанова. Ці маюць патрэбу навучэнцы ў такіх гутарках і павучаннях?

— Скажу са свайго асабістага досведу, што хлопцаў і дзяўчат, якія прыходзяць у храм або якія асабіста задавалі мне пытанні, — іх гэта вельмі цікавіць, — упэўнены святар. — Сёння людзі клапоцяцца пра што пажадаеце: пра свой камфорт, пра побытавыя пытанні, матэрыяльны нейкі дабрабыт, — але пра тое, што хрысціяне называюць душой, ніхто не турбуецца наогул. Аказваецца, што чалавечая душа галадае, і гэтыя хлопцы і дзяўчаты шукаюць маральную апору і духоўны стрыжань.

“Человеческая душа голодает”: за белорусскими школами закрепили батюшек
БПЦ гатовая дапамагчы ў насычэнні душ школьнікаў / Еўрарадыё

Але не ўсе школьнікі вызнаюць праваслаўе. Ёсць жа каталікі, мусульмане. Яны пагодзяцца шукаць духоўны стрыжань?

— Натуральна, у школе розныя людзі, і нават, можа быць, тыя, што абсалютна адмоўна ставяцца да рэлігійных поглядаў. Мая задача — закрануць агульначалавечае. Дапусцім, мусульманін, які тут жыве, будзе ведаць традыцыі асноўнай большасці навакольных людзей. І гэта добра: ён навучыцца іх паважаць і разумець, што гэта дорага для нашых жыхароў, што нам гэта не абыякава. А значыць, трэба неяк паважаць гэтыя традыцыі. Мая задача — не навязаць нешта, не прывесці за карак усіх у храм. Многія мусульмане і каталікі будуць з радасцю слухаць пра гэтыя базісныя маральныя пытанні.

Палітычныя пытанні таксама ў кампетэнцыі бацюшкі?

— Што да палітыкі, то я думаю, вы ў курсе, што царква па-за палітыкай. Я палітычным пытанням не даю ацэнкі і не магу даваць. Я не спецыяліст у гэтай сферы, я стараюся гэтых тэм ніколі не закранаць. Святар наогул закліканы ўсіх і ўся прыводзіць да Хрыста, пад якімі б сцягамі хто ні знаходзіўся. Усе дзеці Божыя і закліканы служыць Хрысту ў царстве нябесным.

“Человеческая душа голодает”: за белорусскими школами закрепили батюшек
Ігумення Гаўрыіла дзякуе супрацоўнікам МУС за службу. "Людзі, якія паддаліся заклікам тэлеграм-каналаў, больш нікога не чуюць" / vk.com/uvdgrodno​

На якой мове айцец Арцемій збіраецца праводзіць адукацыйны працэс?

— Асабіста мой погляд, маё меркаванне — мы будзем выкарыстоўваць тую мову, якая выкарыстоўваецца ўсімі людзьмі ва ўжытку. У школе дзеці па факце на рускай мове гавораць, таму і я буду гаварыць на рускай мове. Але калі хлопцы і дзяўчаты захочуць на беларускай, то я думаю, што праблемы перастроіцца ніякай не будзе, гэта ж таксама наша родная мова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі