"Чалавека без твару" зафарбуюць, калі аўтар не ўгаворыць мінчан

"Чалавека без твару" зафарбуюць, калі аўтар не ўгаворыць мінчан

Зорка грэчаскага стрыт-арту Ino, аўтар скандальнага графіці "Чалавек без твару", прыедзе ў Мінск у траўні. Ён сустрэнецца з жыхарамі дамоў на вуліцы Варанянскага, якім не падабаецца яго праца. Выслухае іх пажаданні і завершыць свой мурал. Мінчане пра сустрэчу папярэджаныя, а прыезд грэка ўзгоднены з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Мінска, якая падтрымала праект Urban Myths і ў замен атрымала сем яскравых муралаў на сценах будынкаў.

"Чалавека без твару" зафарбуюць, калі аўтар не ўгаворыць мінчан

"Перарабіць карціну мае права толькі яе аўтар, — супакойвае Еўрарадыё і ўсіх, хто перажывае за лёс "Чалавека без твару", кіраўнік аддзела ідэалогіі і культуры Кастрычніцкага раёна Мінска Аляксандр Астаповіч.У траўні ён прыязджае ў Беларусь яе завяршаць — гэта незавершаны твор. Мы дачакаемся мастака. Правядзем з ім сустрэчу. Калі ён не зможа пераканаць праціўнікаў, не зможа даказаць, што гэта сапраўды прыгожы твор, калі фарбы, якія ён туды дабавіць, і змены не змогуць задаволіць усіх нашых грамадзян, карціна, магчыма, будзе зафарбаваная".

Па словах Астаповіча, графіці было ўзгодненае з уладамі раёна: яны азнаёміліся з эскізам у агульных рысах. А тое, што некаму вынік не падабаецца — гэта нармальна, мяркуе чыноўнік. Сам ён добра ставіцца да працы Ino і цешыцца, што яна атрымала значна больш станоўчых водгукаў, чым адмоўных:


"Але разам з тым мы мусім прыслухоўвацца да ўсіх меркаванняў. Таму дачакаемся аўтара і паглядзім, што ён прапануе. Ці пачуе ён пажаданні гараджан, ці не пачуе — яго права, як мастака. А далей будзем дзейнічаць па сітуацыі".

13 студзеня Мінск ўзрушае навіна: Мінгарвыканкам рэкамендуе арганізатарам праекта Urban Myths знішчыць ці перарабіць графіці "Чалавек без твару". Такім чынам чыноўнікі рэагуюць на шматлікія скаргі і петыцыі мінчан, якія кажуць, што баяцца глядзець у вонкы, бо на іх глядзіць "страшны анёл смерці". Ліст з подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі атрымлівае адзін з "мітынгуючых":

"Чалавека без твару" зафарбуюць, калі аўтар не ўгаворыць мінчан

Сваё рашэнне Мінгарвыканкам аргументуе яшчэ і тым, што эскіз не быў разгледжаны Мінскім гарадскім мастацка-экспертным саветам, а значыць, зроблены ён нелегальна. Маўляў, мастак не атрымаў экспертнае заключэнне, што яго карціна задавальняе экспертаў.


Кіраўнік праекта Urban Myths Алег Ларычаў кажа, што ліст пра тое, што стрыт-арт-аб'екты трэба ўзгадняць з мастацкім саветам, арганізатары атрымалі, калі праект быў амаль завершаны. "Працэдуру" прайшла толькі "Дзяўчына ў вышыванцы" на Рабкораўскай. Тым не менш, Ларычаў не бачыць у рэкамендацыі нагоды для панікі, таксама чакае вясны, калі працягнецца і сам праект, і прыедзе Ino, які давядзе свой твор да ладу.


Нагадаем, мурал "Чалавек без твару" з'явіўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года. Тады ж патрапіў у Топ-10 найлепшых графіці свету паводле рэйтынгу спецыялізаванага сайта Streetartnews.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі