Чалы: Крытыка у бок МВФ — для ўнутранага карыстання, улады згодныя на рэформы

Чалы: Крытыка у бок МВФ — для ўнутранага карыстання, улады згодныя на рэформы

3 кастрычніка кіраўнік краіны выказаўся аб рэкамендацыях МВФ, дадзеных Беларусі для атрымання новага крэдыту. "Так, хочацца атрымаць тры мільярды таннага крэдыту... Я таксама за. Але цана зусім непад'ёмная для нас і несправядлівая ў дачыненні да народа, перакрэслівае ўсю палітыку, якую мы праводзілі да гэтага часу", ― сказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка таксама заявіў, што падчас перамоваў з МВФ трэба ўлічваць інтарэсы беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка кажа, што патрабаванні МВФ беларускі бок не адрынуў, а настойвае на пэўным "эвалюцыйным працэсе" ў іх рэалізацыі.

Не самую зразумелую пазіцыю кіраўніцтва Беларусі тлумачыць для Еўрарадыё эканаміст Сяргей Чалы.

"Там прагучала фраза, што мы, вось, рэформы ўжо ўсе зрабілі, якія ад нас прасілі. У тым сэнсе, што так, нам гэта трэба. Хворы згодны лячыцца так, як гэтага патрабуюць дактары... І гэтых коркаў было зроблена нямала ― павышэнне пенсійнага ўзросту, пачатак рэформаў у сферы ЖКГ... На самой справе, было шмат зроблена", ― кажа эксперт.

На думку Сяргея Чалага, фраза "мы ўсе рэформы правялі" азначае, што праца над памылкамі зробленая. І чыноўнікам МВФ не трэба звяртаць увагу на словы. Бо словы ў нас прызначаныя для ўнутранага карыстання. Таму што, калі будзе сказана нешта іншае, то "народ не зразумее". Маўляў, таму для агульнага карыстання ў Беларусі гучаць выказванні накшталт таго, што палітыка МВФ накіраваная на "збядненне сялянскага і рабочага народа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі