Чалы: Продаж "Беларуськалія" камерцыйна выгадны, нацыянальна катастрафічны

Еўрарадыё: Сёння падчас нарады Аляксандр Лукашэнка сказаў, што з заўтрашняга дня цэны на бензін будуць апушчаныя. Да чаго гэта можа прывесці?

Чалы: “Хутчэй за ўсё, такія меры прывядуць да дэфіцыту бензіну. Літаральна сёння прайшла інфармацыя, што ліміт у 25 літраў бензіна ў адны рукі ануляваны. А калі яшчэ і цэны будуць зніжаны, гэта можа прывесці да поўнага дэфіцыту паліва”.

Еўрарадыё: Як вы пракаментуеце гатовасць расійскай кампаніі “Нафтамасква” набыць бальшыню акцый “Беларуськалія”?

Чалы: “Літаральна ўчора было заяўлена, што перамовы па гэтым пытанні вядуцца. Потым з’явілася інфармацыя, што цікаўнасць з расійскага боку ёсць, але перамовы прыпыненыя. Пасля прыйшла навіна пра гатовасць расіянаў набыць кантрольны пакет акцый беларускага прадпрыемства. Шчыра кажучы, гэта вельмі дзіўная заява. Аднак расіяне прапанавалі вельмі добрую цану. Такім чынам, з камерцыйнага боку гэтая аперацыя выгадная, а з боку нацыянальнага катастрафічная. Але гэта пакуль толькі прапанова. Спачатку была прапанова аб продажы чвэрці акцый з нашага боку, а зараз ёсць пэўная прапанова расіян".

 

Еўрарадыё: Атрымліваецца, што беларуская ўлада паступова здае свае пазіцыі і распрадае прадпрыемствы?

Чалы:Па вялікім рахунку, уладзе трэба нечым ахвяраваць. Хаця б дзеля таго, каб працягваць існаванне гэтай эканомікі. Таму што мы бачым, што нашых уладаў не хапае на тое, каб правесці рыначныя рэформы. Верагодна, што ўлады спрабуюць як мага даўжэй цягнуць сітуацыю млявага крызісу. Зараз мы апынуліся ў такой сітуацыі, калі дом не гарыць, але тлее. Гэта прынцыпова не вырашае пытанне, так ці інакш праблема ў эканоміцы ёсць і рана ці позна яна прывядзе да краху”.

 

Еўрарадыё: Сёння адбылася нарада ў Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, папярэдняя прайшла дзесяць дзён таму. На нарадзе Лукашэнка раскрытыкаваў Мясніковіча і Пракаповіча. Вы, як эканаміст, заўважылі нейкія зрухі ў эканоміцы за апошнія дзесяць дзён?

Чалы: “Па вялікім рахунку, ніякіх зрухаў не адбылося. Тут цікава было назіраць за эвалюцыяй даручэнняў прэзідэнта. Бо на мінулай нарадзе крытыка абрынулася на галаву Нацбанка, а сёння зварот да Пракаповіча быў вельмі мяккім”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі