Чалы: указ № 1000 нагадвае не сур’ёзны антыкрызісны крок, а службовую запіску
Чарговую спробу кантраляваць імпарт у краіне здзейсніў Савет міністраў Беларусі. Пра гэта стала вядома з указу №1000 за подпісам прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, які ў чацвер патрапіў у інтэрнэт.
Незалежныя эксперты лічаць дакумент імітацыяй, а не рэальнай антыкрызіснай дзейнасцю ўраду. Пастанова пад грыфам “Для службовага карыстання” абавязвае суб’екты гаспадарання ўзгадняць закупкі імпартных тавараў з кіраўніцтвам дзяржорганаў кіравання. На думку чыноўнікаў, гэткім чынам атрымаецца пазбегнуць удзелу ў таваразвароце пасярэднікаў і розніцы ў коштах на адну і тую ж прадукцыю. Незалежныя эксперты крытычна ставяцца да ўрадавай ініцыятывы. Эканаміст Сяргей Чалы лічыць яе марнаваннем часу і магчымасцяў.
Сяргей Чалы: “Там, па сутнасці, нічога новага няма. Гэта дробная змена. Гэтая сістэма дзяржзакупак і так ужо існавала. То бок яны і так ужо даўно імкнуліся да таго, каб прыбраць пасрэднікаў з сістэмы закупак праз тэндэры і ўсё астатняе”.
Эканаміст заўважае, што ўказ №1000 мае характар службовай запіскі і дублюе свайго папярэдніка — скандальны ўказ №991. А таксама з’яўляецца не вынікам, а хутчэй паспешлівай высновай з працы па маніторынгу пастаўшчыкоў для айчынных дзяржпрадпрыемстваў. А таму нагадвае не сур’ёзны антыкрызісны крок, а чарговую службовую запіску, эфектыўнасці ад якой чакаць не варта.