Чаму беларускія цмокі былі хатнімі і як зняць сваю “Гульню тронаў”

Чаму беларускія цмокі былі хатнімі і як зняць сваю “Гульню тронаў”

З кім змагаліся героі беларускай міфалогіі, чаму паганства суіснавала з хрысціянствам, а цмокі кіравалі пантэонам пачвараў? Пра гэта разважаем у эфіры Еўрарадыё з супрацоўнікам Акадэміі навук Генадзем Каршуновым, які вывучае міфалогію. 

Пра беларускае фэнтэзі

“Наша міфалогія ― фэнтэзійная прастора, якая слаба падлягае навуковай тыпалогіі. Персанажы маглі адрознівацца ад паселішча да паселішча. Напрыклад, жывыя мерцвякі ў адным месцы маглі называцца “хадзячыя”, у іншых – “вісельнікі” ці “тапельцы”.

(Тут і далей выкарыстоўваюцца малюнкі Валерыя Славука з bestiary.us)

Чаму беларускія цмокі былі хатнімі і як зняць сваю “Гульню тронаў”
Валасень ― хатні дух, які ноччу трывожыць спячых.

Пра беларускіх пачвараў

“Пачварных элементаў у нашай міфалогіі мала, бо яна вельмі чалавекапамерная. Пачвар, кшталту мінатаўра ці хімеры амаль няма. Але ёсць шмат чалавекападобных істот, якія выступаюць гаспадарамі нейкіх месцаў: амбарнік, хлеўнік, лазнік”.

“Пачвары жылі паўсюль, у лесе, ля дарогі, на балоце, у рацэ, на полі. Амаль у кожнай лакацыі быў свой міфалагічны гаспадар, а, часам, не адзін”.

Чаму беларускія цмокі былі хатнімі і як зняць сваю “Гульню тронаў”
Кумельган ― калі верыць Драўлянскаму, злы дух у выглядзе напалову ― чалавека, напалову ― каня.

Пра цмокаў

“Цмокападобныя пачвары былі ў кожнай культуры. У беларускай міфалогіі цмок сам па сабе не агрэсіўны. Ён выконваў ролю сацыяльнага рэгулятара. Калі чалавек добры гаспадар, хутчэй за ўсё, чакаць ад цмока непрыемнасцяў не варта. А вось калі нехта пераступае мяжу, тады нячысцікі яго за гэта караюць”.

“Мог быць хатні цмок памерам з вужа, які быў хатняй істотай накшталт дамавіка. Вялікі ж цмок быў у пантэоне беларускіх нячысцікаў”.

Чаму беларускія цмокі былі хатнімі і як зняць сваю “Гульню тронаў”
Паветнік ― у беларускай міфалогіі шасцікрылыя птушка, якая паведамляе старэйшым духам аб непаладках у хатняй гаспадарцы.

Пра беларусаў і паганства

“Дакументальна была зацверджаная рэлігійная талерантнасць у Рэчы Паспалітай. Першыя князі ВКЛ былі паганцамі. Атрымоўвалася так, што нікога ў народзе моцна не хвалявала, хто каму моліцца. Таму спалучэнне паганства з хрысціянствам буяла. Вядзьмаркі, знахары варажылі паганскім чынам, але са словам Божым”.

Чаму беларускія цмокі былі хатнімі і як зняць сваю “Гульню тронаў”
Ератнікі ― у беларускай і рускай міфалогіі праклятыя ведзьмакі, асуджаныя пасля смерці вяртацца ўпырамі, шкодзіць людзям або адзін аднаму.

Пра беларускую “Гульню тронаў” і камп’ютарныя гульні

“Трэба браць тое, што было, але ж ніхто не забараняе браць нейкія іншыя інтэрпрэтацыі. Але тут праблема, што не было пачвараў амаль, з якімі змагацца. Тут можна было зрабіць нешта накшталт квэста. Дзе трэба ўсталёўваць кантакты, збіраць нешта. Можна і пачвару зрабіць з нейтральнага персанажа. Ёсць у нашай міфалогіі “шатаны”. З іх цалкам можна зрабіць пачварны вобраз, з якім можна змагацца”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі