Чаму могуць не супадаць сумы ў жыроўках у старых і новых грошах?

Чаму могуць не супадаць сумы ў жыроўках у старых і новых грошах?

"Выніковыя сумы ў жыроўках ў дэнамінаваных і недамінаваных грошах могуць не супадаць", — здзіўляюць Еўрарадыё ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама. Аднак ніякага падману няма.

Жыроўка складаецца з пэўнай колькасці паслуг. Кожную паслугу аказвае асобная арганізацыя. Падчас дэнамінацыі кожная з іх асобна акругліла тарыфы. У выніку ў некага па суме атрымалася крыху больш, у некага — менш.

"Выніковая сума, якая стаіць у жыроўцы, не цалкам пераводзіцца ў недэнамінаваную валюту, а асобна па кожным пункце. У гэтым і заключаецца розніца, — тлумачыць спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Аляксандр Казлоў. — Напрыклад, тэхнічнае абслугоўванне — атрымлівае канкрэтны пастаўшчык паслуг, канкрэтная арганізацыя. Канкрэтна гэты радок і пераводзяць у дэнамінаваную валюту. І потым па факце гэта ўсё сумуецца, таму і атрымліваецца розніца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі