Чарговыя выбары дэпутатаў мясцовых саветаў зімой не адбудуцца

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" / @housegovby​
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" / @housegovby​

Дэпутаты Палата прадстаўнікоў прагаласавалі за змяненне Канстытуцыі і Адзіны дзень галасавання. Законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" прыняты ў другім чытанні, паведамляе БЕЛТА.

Змены ўносяцца ў Канстытуцыю ад 15 сакавіка 1994 года і прадугледжваюць правядзенне выбараў дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання.  Падчас абмеркавання законапраекта ў першым чытанні прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што правядзенне выбараў дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў у адзін дзень дазволіць "зрабіць палітычную сістэму краіны больш стабільнай,  якая адказвае сучасным рэаліям і запытам грамадства".

Акрамя таго, казаў тады Галоўчанка, гэты дакумент прадугледжвае і падаўжэнне тэрміну працы мясцовых саветаў дэпутатаў 28-га склікання. Гэта значыць, планавая выбарчая кампанія не адбудзецца. Перавыбары мясцовых саветаў павінныя былі прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года.

Раней у траўні старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына выказвалася за перанос мясцовых выбараў. Казала, што "гэта будзе танней і ярчэй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі