Чарнагорыя увядзе візавы рэжым для беларусаў

Чарнагорыя паведаміла беларускаму МЗС, што з 25 сакавіка ўводзіцца візавы рэжым уезду для грамадзян шэрагу краін, уключаючы Беларусь. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў.
"На нашую думку, увядзенне візавага рэжыму супярэчыць дзейнаму пагадненню паміж урадам Рэспублікі Беларусь і саюзным урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб адмене віз ад 4 сакавіка 1999 г.Як вядома, у дачыненні да гэтага пагаднення Чарнагорыя аформіла правапераемства. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь звярнулася да МЗС Чарнагорыі з прапановай правесці ў хуткім часе кансультацыі па гэтым пытанні" - заявіў Папоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі