“Чароўнага труса” ахоўваюць ад плётак дарослых (Відэа)
А кіраўнік адбору на дзіцячае "Еўрабачанне" Васіль Раінчык расказаў, што “смачнае” слова “анімаціс”, якое гучыць у прыпеве, — гэта проста дзіцячая фантазія Выступ навучэнца гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі на “Еўрафэсце” скалыхнуў Інтэрнет. За адзін дзень імя неардынарнага 13-гадовага мінчука Юры Дземідовіча напісалі на сотнях Інтэрнет-старонак у Беларусі, Расіі, ва Ўкраіне. Столькі, бадай, не гаварылі нават пра Аляксандра Рыбака, калі той перамог у нарвежскім адборы.
Большасць уражана нумарам Юры, хлопчыка хваляць. Але галоўная чутка, якую пусцілі ў Інтэрнеце, — нібыта песню “Чароўны трус” напісаў кампазітар-наркаман.
“Ведаеце, у Інтэрнеце напісалі розных гадасцяў. Мяне гэта вельмі турбуе, — непакоіцца Ўладзімір Глушакоў, кіраўнік хора гімназіі-каледжа, дзе спявае Юра Дземідовіч. — Але гэта поўнае глупства. У Інтэрнеце ідзе шалёнае абмеркаванне. Хлопчык маленькі, я папросту павінен падумаць, наколькі ўсё гэта варта рабіць”.
Уладзімір Глушакоў раскрыў інфармацыю і пра аўтарства “Чароўнага труса”.
“Аўтар музыкі і тэкста — сам Юра Дземідовіч. Аранжыроўку зрабіў Яраслаў Глушакоў. Харэаграфію рыхтаваў балетмайстар, а я — усё астатняе”.
Песня “Чароўны трус” звышарыгінальная не толькі для дзіцяці, але і для дарослага выканаўцы. Аднак мастацкі кіраўнік беларускага адбору на дзіцячае “Еўрабачанне” Васіль Раінчык таксама ўпэўнены, што Юра Дземідовіч — адзіны аўтар тэксту і музыкі гэтай песні.
Васіль Раінчык: “Там ён спяваў такія словы: “аціс, аціс, анімаціс…” Я спытаўся: а што гэта такое? Ён сказаў, што “аціс” мае нейкае значэнне, а “анімаціс” — гэта проста спалучэнне слоў. Значыцца, гэта сведчыць пра тое, што хлопчык усё прыдумаў сам”.
Чытайце таксама інтэрв'ю з "Чароўным трусам".
“Чароўны трус”: Калі пісаў музыку, узгадаў, як чытаў "Алісу ў краіне цудаў"