Часовая пломба — за тры хвіліны: Мінздароўя вызначыла ліміты на стаматалогію

Фота носіць ілюстратыўны характар

Фота носіць ілюстратыўны характар / Mazyr.by

Мінздароўя вызначыла, колькі часу ў прыватных стаматалогіях дактары мусяць траціць на лячэннне зубоў пацыентаў і колькі пры гэтым выдаткоўваць розных матэрыялаў.

Напрыклад, кансультацыя ў спецыяліста можа займаць толькі 15 хвілін. Часовую пломбу стаматолаг, на думку чыноўнікаў ад медыцыны, павінен паставіць за тры хвіліны, а выдаліць зуб мудрасці за 50 хвілін. Пры гэтым пацыенту уколяць толькі 0,1 мл анестэзіі.  

Відавочна, што гэтыя нормы, якія пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня, прынятыя не праз клопат уладаў пра дактароў, а ў чарговай спробе рэгуляваць цэны на прыватную стаматалогію. Папярэдняе "кардынальнае рашэнне" было прынятае Мінздароўя ў лістападзе. Аднак знізіць кошты на стаматалагічныя паслугі так і не атрымалася: чыноўнікі пакінулі зашмат "шэрых зонаў" і працэдур, якія не рэгуляваліся. Як вынік — цэны ўсё адно выраслі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі