Чатыры беларускія біятланісткі трапілі ў 30-ку ў спрынце

Надзея Скардзіна была лепшай з беларусак у спрынце на чарговым этапе Кубка свету па біятлоне ў Хахфільцане. Яна фінішавала на 12-м месцы.
Яшчэ тры нашы спартсменкі трапілі ў 30-ку мацнейшых і зарабілі кубкавыя ачкі. Людміла Калінчык фінішавала на 13-й пазіцыі. Для яе гэта асабісты рэкорд.

Людміла Ананька паказала 26-ы час, а лідэр нашай каманды Дар’я Домрачава была толькі 28-й. Яшчэ дзве беларускі Вольга Кудрашова і Вольга Назарава фінішавалі на 43-м і 68-м месцах адпаведна.

Перамогу ў гонцы святкавала шведка Анна-Карын Олафсан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі