Чавусаў: У справе свабоды асацыяцый у Беларусі ўрад мала чым пахваліцца

Ён мае назву "Свабода асацыяцый і прававыя ўмовы для дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці".

Нагадаем, у 2010 годзе Беларусь ужо праходзіла працэдуру разгляду ў межах "Універсальнага перыядычнага агляду" і тады нашай краіне было выказана каля 200 рэкамендацый па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека. Юрыст Юрый Чавусаў адзначае, што гэта вельмі шмат, паколькі звычайна краіны атрымліваюць менш за 100 такіх парадаў. Цяпер жа будзе другі раўнд, і Савет па правах чалавека ААН разгледзіць, як жа Беларусь выканала гэтыя рэкамендацыі.

Вось што сказаў Юрый Чавусаў у жывым эфіры Еўрарадыё:

"Наша справаздача была сканцэнтравана на тэме свабоды асацыяцый, дзейнасці НДА. Было шмат рэкамендацый Беларусі па гэтай тэме ад розных краін — Балівіі, Швейцарыі, Польшчы, Літвы. Мы правялі аналіз таго, як жа Беларусь гэтыя рэкамендацыі выканала. Вельмі мала ёсць чым можна пахваліцца ў гэтай сферы беларускаму ўраду".

Быў зменены закон пра грамадскія аб'яднанні, трошкі палепшаныя ўмовы, датычныя колькасці неабходных заснавальнікаў для стварэння НДА. У той жа час некаторыя арганізацыі маюць праблемы з рэгістрацыяй, кажа Чавусаў. Дагэтуль не адменены артыкул Крымінальнага кодэкса аб пакаранні за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый. І хоць апошнім часам выпадкаў яго выкарыстання не было, гэтая пагроза працягвае існаваць для часткі грамадскіх актывістаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі