ЧС па хакеі: Беларусь перамагла Германію 5:2 (відэа)
Нашы хакеісты павялічылі свае шансы на выхад у чвэрцьфінал.
Гульня пачыналася ўдала для немцаў: пасля першага перыяду беларусы саступалі з лікам 1:2. У другім перыядзе яны здолелі зраўняць лік, але сапраўдная хакейная баталія адбылася ў апошнім, трэцім перыядзе — беларускія хакеісты тройчы паразілі браму супернікаў і сталі несумненнымі пераможцамі — 5:2.
Шайбамі адзначыліся Андрэй Сцяпанаў, Аляксей Угараў, Джэф Плат і Міхаіл Грабоўскі (двойчы).
Па выніках гэтай гульні Беларусь перамясцілася на 2-е месца ў групе В і мае цяпер 9 ачкоў. У групавым этапе яе яшчэ чакае гульня з Латвіяй, якой беларусы саступаюць у розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў. Гэтая гульня і вырашыць, ці стане беларуская зборная ўдзельнікам чвэрцьфіналу спаборніцтваў.
Нагадаем, што Латвія сёння саступіла Расіі — 1:4.
Фота: БЕЛТА