ЧС па хакеі: Беларусь выйграла ў Швейцарыі — 4:3 (відэа галоў)
Гульня адбылася 12 траўня.
Лік адкрыла беларуская каманда: на 6-й хвіліне шайбу ў меншасці забіў Сяргей Касціцын. Перавага заставалася нядоўгай — праз 45 секундаў Янік Вебер зраўняў лік.
Барацьба паміж камандамі была вельмі напружанай. Апошнюю, пераможную шайбу ў браму швейцарцаў за тры хвіліны да канца гульні забіў Міхаіл Грабоўскі.
Фота — БЕЛТА