Чыноўнікі раяць беларусам не радавацца нечаканым падарункам і адмаўляцца ад іх
Чыноўнікі раяць беларусам не радавацца нечаканым падарункам і адмаўляцца ад іх. Гэта датычыць тэлефанаванняў з навінамі пра выйграны падарунак. У выніку ён аказваецца значна танней, чым сама перасылка. Асцярожна адносіцца да такіх тэлефанаванняў беларусаў просіць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Там кажуць, што апошнім часам яны пачасціліся. Звычайна тэлефануюць на гарадскія тэлефоны. Людзям паведамляюць пра выйграны падарунак і прапануюць атрымаць яго па пошце, але пры гэтым аплаціць перасылку, паведамляе sb.by.
"Па факце спажывец "спансіруе" і перасылку, і кошт тавара, а часам заўважна за яго пераплочвае", — кажуць у МАРГ.
Спецыялісты раяць грамадзянам пацікавіцца, якім чынам яны апынуліся ў ліку пераможцаў, якая арганізацыя праводзіла розыгрыш і якія характарыстыкі тавару. Калі хаця б на адно пытанне не захочуць адказаць, гэта павінна насцярожыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.