Чыноўнікі з Шаркаўшчыны сарвалі атрыманне гранта на аднаўленне Лужкаў

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці фактычна сарвала праект аднаўлення беларуска-габрэйска-польскага мястэчка Лужкі за грант Еўрасаюзу. У межах праграмы супрацоўніцтва ўладаў і грамадскіх аб’яднанняў у сацыяльна-культурнай сферы можна было атрымаць да 200 тысяч еўра. Сумесны праект адміністрацыі раёну прапанавала Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў.
5 ліпеня — апошні дзень падачы заяўкі на такі грант. Сёння, 2 ліпеня напярэдадні выходных у адміністрацыі Шаркаўшчыны не далі адказу на прапановы Таварыства аховы помнікаў. Чыноўнікі не разгледзелі заяўку грамадскага аб’яднання, не ўнеслі свае праўкі і  такім чынам сумесную заяўку на грант у Еўрасаюз адправіць не паспелі.

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астановіч такім чынам пракаментаваў Еўрарадыё дзеянні чыноўнікаў:

Астаповіч: “Гэта проста паказнік у прынцыпе нежадання чыноўнікаў увогуле рухацца ў некіх там кірунках. Абы толькі сядзець на сваіх месцах і атрымліваць заробак — больш іх нічога не цікавіць”.
 
Гаворка ішла пра тое, каб рэканструяваць за грант Еўрасаюзу сінагогу сярэдзіны XIX стагоддзя, звязаную з жыццём бацькі сучаснага іўрыта Эліезэра Бен-Ягуды. Таксама меркавалася аднавіць старажытны вадзяны млын і старадаўнюю вуліцу з брукаванкай, якая злучае абодва помнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі