Чыноўнікі заклапочаныя масавым п'янствам вартаўнікоў

Баранавіцкі райвыканкам на нядаўнім паседжанні выказаў заклапочанасць станам варты ў гаспадарках і на прадпрыемствах. Толькі падчас рэйдаў выявілі 27 п'яных вартаўнікоў, што дазваляе гаварыць пра масавасць з'явы. З-за неналежнага вартавання з прадпрыемстваў крадуць прадукцыю і сыравіну, з калгасаў — жывёлу. Толькі нядаўна з адной гаспадаркі ўкралі двух цялят, з другой — пецярых, яшчэ з адной укралі каня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі