"Чырвоныя лініі": у Маскве хорам загаварылі пра перамовы з Украінай
Расійскі вайсковы КамАЗ, знішчаны ва Украіне
Набліжаныя да Уладзіміра Пуціна палітыкі адзін за адным агучылі думку пра неабходнасць перамоваў паміж Расіяй і кім-небудзь для заканчэння вайны ва Украіне. Спачатку прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне трэба "размаўляць". Але не з Зяленскім, а з "кіраўніком кіеўскіх уладаў", бо "вырашальны голас не за Кіевам, а за Вашынгтонам".
ЗША, на яго думку, павінны ўбачыць "чырвоныя лініі" і прычыны, чаму яны ўтварыліся". А тое, што Расія цяпер прапануе перамовы, нібыта гаворыць не пра слабасць пуцінскага рэжыму. "Працягваць руку міру і руку перамоваў можа сабе дазволіць толькі моцны чалавек", — лічыць Пяскоў.
Следам за ім пра тое, што "Пуцін і кіраўніцтва Расіі гатовы да правядзення перамоў па Украіне", заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. На яго думку, "Украіна і Захад павінны разумець, што чым даўжэй яны цягнуць з перамовамі, тым складаней ім будзе з намі [Крамлём. — Еўрарадыё] дамаўляцца".
Між тым, яшчэ 4-га кастрычніка Уладзімір Зяленскі зацвердзіў рашэнне СНБА, якое ў прынцыпе забараняе перамовы з Пуціным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.