Ці асвісталі Расію на Еўрабачанні? (параўнай два відэа)

Многім падалося, што падчас абвяшчэння вынікаў галасавання публіка ў зале асвістала Расію. Еўрарадыё прапануе параўнаць рэакцыю гледачоў на выхад у фінал прадстаўніц Расіі і Украіны.

У Капенгагене завяршыўся першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014". 10-ка фіналістаў выглядае наступным чынам:

1. Сяргей Чатковіч (Чарнагорыя)

2. Андраш Калаі (Венгрыя)

3. Сёстры Талмачовы (Расія)

4. АрамМР3 (Арменія)

5. Дыляра Казімава (Азербайджан)

6. Валянціна Манета (Сан-Марына)

7. Марыя Ярэмчук (Украіна)

8. Сана Нільсэн (Швецыя)

9. Дуэт "The Common Linnets" (Нідэрланды)

10. Гурт "Pollaponk" (Ісландыя)

У першым паўфінале ўзялі ўдзел артысты з 16 краін. Адкрывала свята пераможца мінулагодняга конкурсу датчанка Эмілі дэ Форэст. Падчас галасавання гледачоў перад публікай паўстаў неверагодны акрабатычны перфоманс "Гадкае качаня" па знакамітай казцы Г.Х. Андэрсана.

Другі паўфінал "Еўрабачання-2014" пройдзе 8 траўня. Прадстаўнік Беларусі Тэа выйдзе на сцэну капенгагенскай канцэртнай залы B&W пад нумарам 10.

Фінал конкурсу адбудзецца 10 траўня. Да 20 фіналістаў, якія вызначаюцца шляхам галасавання гледачоў, далучацца прадстаўнікі "Вялікай пяцёркі": Германіі, Велікабрытаніі, Італіі, Францыі, Іспаніі, а таксама Даніі.

Фота: www.eurovision.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі