Ці не занадта мы захапіліся — Лукашэнка раскрытыкаваў лібералізацыю законаў

Аляксандр Лукашэнка / БелТА
Аляксандр Лукашэнка / БелТА

Аляксандр Лукашэнка у чацвер праводзіць нараду па пытанні ўдасканалення заканадаўства. Ён нагадаў, што ў апошнія гады ў краіне ішла праца па лібералізацыі прававых нормаў.

"Аднак падзеі, якія адбыліся, востра ставяць пытанне: ці не занадта мы захапіліся?" — цытуе руководителя государства агентство БЕЛТА.

На думку Лукашэнкі, заканадаўства павінна не толькі аператыўна рэагаваць на любыя парушэнні, але і папярэджваць магчымыя пагрозы. Таму ён і прапанаваў удзельнікам пасяджэння абмеркаваць, "чаго рэальна не хапае ў заканадаўстве для надзейнага выяўлення і спынення любых дзеянняў, накіраваных супраць дзяржавы".

Ён нагадаў аб унесеных зменах у Адміністрацыйны кодэкс. Але, магчыма, варта перагледзець і заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, прапанаваў Лукашэнка.

Змены ў Адміністрацыйны кодэкс уступаюць у сілу з 1 сакавіка. Згодна з новымі нормамі КаАП, пакаранне па самым "народным" артыкуле 23.34 (у новым кодэксе ён мае нумар 24.23) істотна ўзмацняецца.

Унесены шэраг змяненні і ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Адно з іх, да прыкладу, дае магчымасць уладам бясконца доўга цягнуць з узбуджэннем крымінальных спраў па фактах гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян з боку сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі