Ці перагорнуць людзі старонку, калі Лукашэнка падцягне эканоміку? Стрым з Усавым
Павел Усаў
Лукашэнка на тыдні правёў цікавую і надзіва адкрытую нараду па прамысловасці, а пасля яшчэ і дабіў грамадскасць штогадовым пасланнем. У прыватнасці, было агучана, што дзяржаўныя прадпрыемствы дагэтуль не могуць аддаць крэдытаў 10-гадовай даўніны, а рызыкі "страты кампетэнцый у галіне канструявання новых відаў прадукцыі" растуць, бо на прадпрыемствах амаль не засталося маладых спецыялістаў.
Ці азначае гэта, што лукашэнкаўскія чыноўнікі знялі ружовыя акуляры прапаганды, пачалі заўважаць рэальныя праблемы і шукаць рашэнні? І калі Лукашэнка зможа закрыць відавочныя дзіркі ў эканоміцы, ці дапаможа гэта яму супакоіць незадаволеных і "перазаключыць сацыяльны кантракт" з беларусамі? Распытваем пра гэта кіраўніка варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктара палітычных навук Паўла Усава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.