Ці змогуць прадпрымальнікі данесці сваю крыўду Лукашэнку?
Каля сямі тысяч подпісаў пад зваротам прадпрымальнікаў да Аляксандра Лукашэнкі перадаў 23 студзеня кіраўнік грамадскай арганізацыі “Перспектыва” Анатоль Шумчанка кіраўніку прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Качанавай. Прадпрымальнікі дамагаюцца сустрэчы з кіраўніком Беларусі.
Якая мэта сустрэчы прадпрымальнікаў з Аляксандрам Лукашэнкам? Якія канкрэтна прапановы па паляпшэнні сітуацыі з ІП плануецца перадаць кіраўніку Беларусі? ці вераць прадпрымальнікі, што іх пачуюць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.
У студыі Еўрарадыё кіраўнік грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.