Ціханоўская ў Нідэрландах сустрэлася з прэзідэнтам Малдовы
У Нідэрландах сустрэліся Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Малдовы Мая Санду. Яны абмеркавалі сітуацыю ў сваіх краінах, ва Украіне, гаварылі пра будучае супрацоўніцтва. Ціханоўская спадзяецца, што "гэтая сустрэча адкрые новую главу ў дачыненнях паміж свабоднай Беларуссю і Малдовай".
Святлана Ціханоўская прызналася, што захапляецца "мужнасцю і лідарствам" Санду. Прэзідэнт Малдовы прадстаўляе праеўрапейскія сілы і бачыць будучыню сваёй краіны ў аб'яднанай Еўропе. Мая Санду напісала ў Twitter пра сустрэчу з беларускім палітыкам, адзначыла прыхільнасць дэмакратыі, свабодзе і павазе правоў чалавека ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская ўдзельнічае з працы кангрэса Еўрапейскай народнай партыі ў Ротэрдаме.
На круглым стале, прысвечаным Беларусі, Ціханоўская заклікала "раздзяляць беларускі народ і рэжым Лукашэнкі", паскорыць распрацоўку і прыняцце "плана Маршала" для правядзення хуткіх рэформаў у нашай краіне пасля змены ўлады.
Met with @YuliaTymoshenko, @Tsihanouskaya and @NikaMelia5 on the margins of the @EPP Congress to reconfirm our call to peace in #Ukraine, and our commitment to democracy, freedom and respect for #HumanRights in Moldova, Belarus, Georgia and Ukraine. pic.twitter.com/psv9pK8Ehj
— Maia Sandu (@sandumaiamd) May 31, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.