Ціханоўскай, Пазняку ці беларусам? Да каго былі звернутыя словы Зяленскага?

Каму Зяленскі паслаў сігнал, калі згадаў Беларусь падчас выступу ў Варшаве? / Euroradio
Каму Зяленскі паслаў сігнал, калі згадаў Беларусь падчас выступу ў Варшаве? / Euroradio

Выступ Уладзіміра Зяленскага ў Польшчы, падчас якога ён згадаў Беларусь, — гэта сігнал беларусам, а не канкрэтным палітычным лідарам, мяркуе гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

— Калі казаць шчыра, у Зяленскага відавочна не лепшы погляд на Беларусь і, хутчэй за ўсё, на беларусаў. Ён звяртаецца да беларускай тэмы толькі, калі яму гэта трэба, і тое, што ён кажа, звычайна вельмі прагматычна. Тая ж Грузія, напэўна, як краіна цікавіць яго больш, чым Беларусь. Гэта эгаістычная і прагматычная пазіцыя.

І калі ў гэтай сітуацыі ён усё ж звяртаецца да беларусаў, то, значыць, гэтая прамова, якую ён робіць, не выключна да ўкраінцаў і палякаў. Гэта прамова чалавека, які карыстаецца павагай ва ўсёй Еўропе.

Калі трохі перабольшыць, гэта была прамова з прэтэнзіяй на рэгіянальнае лідарства. Мы, украінцы, змагаемся за свабоду і будзем свабодныя. А ў будучыні будзем змагацца за тое, каб дэмакратыя і свабода не пакінулі наш рэгіён.

Фрыдман мяркуе, што гэтая згадка была прыемнай нават для Аляксандра Лукашэнкі — Беларусь не ўспрымаюць як частку Расіі. Але з гэтай прамовы ён таксама мог зразумець, што ў яго могуць быць праблемы.

— Перспектывы, якія былі намаляваныя асабіста для яго, непрыемныя. Лукашэнка павінен разумець, што ў выпадку перамогі Украіны ў яго могуць быць сур'ёзныя праблемы.

Полную версию беседы редактора Еврорадио Змитера Лукашука и Александра Фридмана смотрите на видео.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі