Ціханоўская прапануе стварыць пры ЕС групу па кантролі за выкананнем санкцый
![Святлана Ціханоўская / t.me/pozirkonline](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cichan-2202_0.jpg.webp?itok=M_V4rZIf)
Святлана Ціханоўская / t.me/pozirkonline
Пры Еўрасаюзе варта стварыць працоўную групу па кантролі за выкананнем санкцый. З такой прапановай выступіла Святлана Ціханоўская на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэта (ЕСЭК) у Бруселі 22 лютага.
"У санкцый супраць рэжыму не павінна быць шчылін", — перадае яе словы тг-канал "Позірк".
Яна нагадала, як прадстаўнікі ініцыятывы "Рабочы Рух" разам з іншымі актывістамі спынілі на мяжы фуры з угнаеннямі "Гродна Азот". Ціханоўская падкрэсліла, што гэтая дзяржаўная кампанія "працягвае экспартаваць прадукцыю ў ЕС, нягледзячы на санкцыі".
Яна заклікала ЕСЭК падтрымаць прымяненне да афіцыйнага Мінска 33-га артыкула статута Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), абгрунтоўваючы гэты заклік "рэпрэсіямі ў дачыненні да рабочых". Ціханоўская падкрэсліла, што рэжым Лукашэнкі пагражае не толькі беларусам, але і суседзям.
Дарэчы, падчас выступу Ціханоўскай адзін з дэлегатаў Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Яна асобна падзякавала за гэта.
![Ціханоўская прапануе стварыць пры ЕС групу па кантролі за выкананнем санкцый](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/cichan-2202-2.jpg.webp?itok=X0AO8ElQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.