Ціханоўская прапануе выдаваць бясплатна візы беларусам, маладзейшым за 25 гадоў


Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль

Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль / прэс-служба Ціханоўскай

У рамках Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская, як паведамляе яе прэс-служба, правяла сустрэчы з кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпам Барэлем і прадстаўніцай ЗША па міжнародным крымінальным правасуддзі Бэт Ван Шаак.

У гутарцы з Жазэпам Барэлем Ціханоўская абмеркавала сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, у тым ліку рэжым інкамунікада, у якім трымаюць шэраг вядомых асобаў. Таксама лідарка дэмсілаў абмяркоўвала падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці.

У гутарцы ўздымаліся такія тэмы, як абмежаванні для аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пры ўездзе ў краіны ЕС і выдача візаў Беларусам. Ціханоўская прапанавала, каб краіны ЕС выдавалі бясплатна візы беларусам, якім не споўнілася 25 гадоў.

З прадстаўніцай ЗША па міжнародным крымінальным правасуддзі Ціханоўская гаварыла пр пераслед беларусаў за мяжой і рызыкі для тых, хто вяртаецца на радзіму. Таксама яны абмеркавалі прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму, датычных да рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, і адкрыццё справаў у межах універсальнай юрысдыкцыі і праз міжнародныя суды.

Ціханоўская прапануе выдаваць бясплатна візы беларусам, маладзейшым за 25 гадоў
Святлана Ціханоўская і Бэт Ван Шаак / прэс-служба Ціханоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі