Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі
Святлана Ціханоўская і Джорджа Мелоні / governo.it
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні. Абмяркоўваліся стратэгія па вызваленні беларускіх палітвязняў, абарона незалежнасці Беларусі і ізаляцыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, беларускі палітык падзякавала за падтрымку рэпрэсаваных, непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і падзяленне беларускага рэжыму і народа.
Джорджа Мелоні запэўніла Ціханоўскую ў "поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху".
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі адзначыла "надзвычайную важнасць" таго, каб наша краіна была згаданая падчас саміту NATO ў Вільні і ў выніковай дэкларацыі форума.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.