Сваякам палітвязняў патрэбна дапамога замежных дыпламатаў

На Акрэсціна

На Акрэсціна / Еўрарадыё

16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы "пратэстнай накіраванасці". Аб'яднанне сваякоў і былых палітвязняў звярнулася да міжнароднай супольнасці, "палітыкаў і дыпламатаў усіх краін" з просьбай садзейнічаць далейшаму вызваленню беларусаў. Пра гэта піша "Позірк".

— Жыццё і свабода кожнага грамадзяніна Беларусі з'яўляюцца безумоўнай каштоўнасцю, — нагадваюць аўтары звароту. — Вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў — ключавы прыярытэт у дзейнасці грамадзянскай супольнасці Беларусі, накіраванай да дэмакратыі і захавання правоў чалавека.

Яны заклікаюць "задзейнічаць любыя існуючыя палітычныя, прававыя, эканамічныя, дыпламатычныя механізмы і асабістыя кантакты для паскарэння працэсу вызвалення палітзняволеных і спынення рэпрэсій у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі