Мінчук запусціў бутэльку ў лімузін незнаёмца, які не захацеў яго пакатаць

Был пьян, но раскаялся

Был пьян, но раскаялся / unsplash.com

У Мінску мужчына запусціў бутэльку ў шкло белага лімузіна, бо кіроўца адмовіўся яго пракаціць.

Раніцай, праходзячы міма гандлёвага цэнтра на праспекце Машэрава, мінчанін звярнуў увагу на прыпаркаваны каля абочыны белы Hummer H2, у які садзіліся пасажыры. Мужчына паспрабаваў залезці ў салон разам з імі, але яго папрасілі пайсці. Ён засмуціўся і запусціў у машыну бутэльку, якая разбіла задняе бакавое шкло.

Кіроўца выклікаў міліцыю. Хулігана затрымалі, узбудзілі крымінальную справу і запатрабавалі пакрыць матэрыяльную шкоду, якая склала 474 рублі.

У пракуратуры паведамілі, што мужчына раней не быў судзімы. Сваю віну ён цалкам прызнаў і раскаяўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі