Мы не маем права казаць людзям, як ім аказвацца на волі — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская заклікае не даваць ацэнку вызваленню палітзняволеных.
Яна выказвае радасць ад таго, што сем'і нарэшце ўз'яднаюцца і змогуць абняцца і паразмаўляць людзі, якія не бачыліся тыднямі, месяцамі і гадамі.
"Людзі выходзяць рознымі шляхамі, і для многіх гэта вельмі складаны шлях выканання ўмоваў, на якія цяжка ісці. Таму я заклікаю ўсіх, хто чуе мяне, не даваць аніякіх ацэнак гэтаму выбару. Мы не маем права казаць людзям, як менавіта яны павінны аказвацца на волі", — кажа Ціханоўская.
Звяртаючыся да палітвязняў, яна кажа, што галоўнае — гэта іх свабода і жыццё: "І гэта ваш выбар, як вы прыйдзеце да гэтага. Ніхто не мае права вырашаць гэта за вас".
Лідарка дэмсілаў нагадвае, што ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца палітычныя затрыманні. І за кратамі па палітычна матываваных справах знаходзіцца каля 1400 чалавек.
"І ёсць тыя, хто прыме рашэнне не пагаджацца на ўмовы, а таксама тыя, каму іх ніколі не прапануюць. Таму мы працягнем быць іхнімі галасамі і рабіць усё, што ў нашых сілах, каб кожны з гэтых людзей як мага хутчэй апынуўся на волі", — кажа Ціханоўская.
Як паведамлялася раней, сёння Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.