Ціханоўская выступіць перад міністрамі ЕС на тэмы стратэгіі па Беларусі

Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль

Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль / t.me/tsikhanouskaya

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў Еўрасаюзу на тэму стратэгіі па Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.

Ціханоўская і Барэль правялі перамовы падчас Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе. Паведамляецца, што яны абмеркавалі наступную сесію Кансультацыйнай групы ЕС-Беларусь, якая пройдзе ў снежні ў Бруселі.

Ціханоўская заклікала Барэля прызначыць спецпасланніка ці каардынатара па Беларусі. Яна прапанавала выпрацаваць агульную стратэгію ЕС па Беларусі і працаваць у яе рамках.

У мерапрыемствах Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе прымаюць удзел палітычныя лідары з усяго кантынента. 47 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў абмяркуюць пытанні бяспекі, эканамічнага ўзросту і сацыяльнай стабільнасці ў Еўропе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі