Ціханоўская заклікала не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

Ракетны комплекс "Іскандэр-М" /@modmilby
Ракетны комплекс "Іскандэр-М" /@modmilby

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заклікала "зрабіць усё, каб прадухіліць план Пуціна па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі". Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, паводле яе слоў, дае Расіі кантроль над Беларуссю на гады наперад. Акрамя таго, размяшчэнне ТЯЗ яшчэ больш ставіць "пад пагрозу бяспеку Украіны і ўсёй Еўропы".

Нагадаем, сёння ў Мінску кіраўнікі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Мінску перададзены комплекс "Іскандэр-М". Акрамя таго, пераабсталяваная частка самалётаў Су-25 — як сказаў Хрэнін, "з магчымасцю авіяцыйных сродкаў паражэння ў ядзерным абсталяванні". Пры гэтым Шайгу падкрэсліў, што кантроль за зброяй, якая размяшчаецца ў Беларусі, застаецца за Расіяй, рашэнне пра выкарыстанне — таксама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі