Цім Бартан здымае Джоні Дэпа ў фільме “Аліса ў Краіне цудаў”
Фільм Ціма Бартана “Аліса ў Краіне” цудаў не будзе чарговай экранізацыяй знакамітага твора Льюіса Кэрала, а хутчэй , працягам гісторыі. Па сюжэце, 17-гадовую Алісу збіраюцца выдаць замуж і яна уцякае ў Краіну цудаў. Аліса не памятае пра сваю першую вандроўку, якая адбылася 10 год таму, але насельнікі чароўнай краіны чакаюць яе з'яўлення з нецярпеннем.
Галоўную ролю ў карціне грае 19-гадовая аўстралійская актрыса Мія Васікоўска. Раней на ролю Алісы прэтэндавала 14 гадовая Дакота Блю Рычардс, але выбар быў зроблены на карысць паўналетняй Міі, бо сцэнар прадугледжваў раман Алісы з глузданутым Капялюшнікам. У ролі Капялюшніка і здымаўся Джоні Дэп, а жонцы рэжысёра, Хэлене Бонэм Картэр, дасталася роля Чорнай каралевы.
Фільм здымаецца з выкарыстаннем мультыплікацыйнай тэхналогіі захопу выявы і 3D-графікі.
Карціна выйдзе ў пракат у сакавіку 2010 году.
lenta.ru