Ціне Тэрнэр прысвецяць мюзікл

У Вялікабрытаніі пачалася праца над мюзіклам, прысвечаным сусветна вядомай спявачцы Ціне Тэрнэр.

Прэм'еру пастаноўкі чакаюць у наступным годзе на адной з лонданскіх тэатральных сцэн.

Сцэнар да мюзікла пад назвай "Simply The Best" заснаваны на біяграфіі спявачкі - дзіцячых гадах, скандальным шлюбе з Айкам Тэрнэрам і трыумфальнай сольнай кар'еры.

Сярод песняў Ціны, якія будуць скарыстаныя ў мюзікле, прысутнічаюць "Nutbush City Limits", "Private Dancer" і "What's Love Got to Do With It?".

Пасля Вялікабрытаніі шоў "Simply The Best" будзе прадстаўлена на Брадвеі ў ЗША.

Як ужо паведамлялася раней, муж спявачкі, вядомы музыка і прадзюсар Айк Тэрнэр сканаў на мінулым тыдні ў Сан-Дыега.

Сама Ціна зараз не займаецца музычным бізнэсам, апошнім на сённяшні дзень рэлізам у яе дыскаграфіі з'яўляецца сладанка хітоў "All The Best", выдадзеная ў 2004 годзе.

Фота: www.msnbc.msn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі