CNN паказаў кадры з ахвярамі хімічнай атакі ў Сірыі (шакуючае відэа)
Амэрыканскі тэлеканал у суботу, 7 верасня прадэманстраваў у эфіры кадры, знятыя непадалёк ад Дамаску.
Запісы былі паказаны раней, у чацвер, чальцам камісіі па выведцы Сенату ЗША, інфармуе Радыё Свабода.
На кадрах бачныя дзеці, якія б’юцца ў канвульсіях, людзі з пенай ля рота, выжылыя людзі, якія спрабуюць дапамагчы пацярпелым.
У каментары CNN гаворыцца, што відэакадры з трынаццаці ролікаў, прызнаных “сапраўднымі”, не даказваюць датычнасці якога-небудзь з бакоў сірыйскага канфлікту да ажыццяўлення хімічнай атакі. Тэлеканал падкрэслівае, што і яго журналісты не валодаюць такімі доказамі.
Нагадаем, што 21 жніўня непадалёк ад сірыйскага гораду Дамаск была ўжытая хімічная зброя. Паводле інфармацыі амерыканскіх уладаў, ад атрутнага газу загінулі прынамсі 1 тысяча 429 сірыйцаў. ЗША ўскладае адказнасць за гэтую атаку на ўлады Сірыі. Сірыйскі ўрад у сваю чаргу называе гэтыя сцвярджэнні хлуснёй і лічыць, што адказнасць за выкарыстанне атрутных рэчываў ляжыць на паўстанцах.