CNN: Уварванне Расіі ва Украіну "вельмі верагоднае"
Разведка ЗША папярэдзіла Белы дом, што павялічылася верагоднасць уварвання расійскіх войскаў на мацерыковую тэрыторыю Украіны, перадае CNN.
У сакрэтным дакладзе, пра які журналістам на ўмовах ананімнасці расказалі два прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, гаворыцца пра перагрупоўку расійскіх войскаў на мяжы з Украінай. Яна падобная да манеўраў, якія Расія праводзіла перад войнамі ў Чачні і Грузіі.
У сувязі з гэтым дакладам сенатары-рэспубліканцы з камітэта па ўзброеных сілах ЗША накіравалі прэзідэнту сакрэтны ліст, у якім выказалі крайнюю занепакоенасць такім развіццём падзей, адзначае ВВС.
Камітэт лічыць абгрунтаванымі асцярогі, што Масква можа акупаваць усходнюю і паўднёвую Украіну, прасунуцца да Прыднястроўя і паспрабаваць захапіць тэрыторыі ў Прыбалтыцы.
Паводле звестак амерыканскай разведкі, Расія ўжо засяродзіла на сваёй заходняй мяжы больш за 30 тысяч вайскоўцаў, гатовых у любы момант перайсці на тэрыторыю Украіны.
Фота — Reuters