Цунамі прыйшло адразу пасля адмены папярэджання пра небяспеку (відэа)
Стыхія абрынулася на інданезійскі горад Палу на востраве Сулавесі. Пасля землятрусу з магнітудай 7,5 прыйшло цунамі. Як інфармуе meduza.io, экстранныя службы Інданезіі адразу пасля землятрусу аб'явілі папярэджанне пра небяспеку цунамі. Пасля яго адмянілі. І неўзабаве з акіяна прыйшла хваля.
Дакладных дадзеных пра пацярпелых ад землятрусу няма. Вядома, што як мінімум адзін чалавек загінуў, не менш за дзесяць пацярпелі. Пра пацярпелых ад цунамі інфармацыі пакуль няма.